Казялец паўзучы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казяле́ц паўзу́чы (Ranunculus repens) — расліна сямействы Казяльцовыя, від роду Казялец, якае расце ў Еўропе, Азіі і Паўночна-заходняй Афрыцы. Расце на вільготных, зацененых, наносных глебах: па берагах рэк і азёр, на вільготных сенажацях, у хмызняковых зарасніках, на лясных балотах, па палях і агародах[1].
Remove ads
Біялагічнае апісанне
Казялец паўзучы — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см з кароткім галінастым карэнішчам.[2] Сцябло ўзыходнае ці сцелістае, якое ўкараняецца ў вузлах, тоўстае, сакавітае, голае ці коратка апушанае[3].
Прыкаранёвае лісце чаранковае, трайчастае, складаецца з ромбападобна-яйкападобных, глыбока трайчастараздзельных, нераўназубчастых лісточкаў. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае, трайчастараздзельнае[3].
Кветкі двухполыя, правільныя, з пяццю адтапыранымі чашалісцікамі, пяццю залаціста-жоўтымі пялёсткамі, шматлікімі тычачкамі і песцікамі. Дыяметр вяночка 2-3 см. Кветканос ясна баразнаваты. Кветкі адзіночныя верхавінныя ці сабраны ў напаўпарасонік[3]. Цвіце з мая да жніўня.[2] Формула кветкі: [4].
Плод — шматарэшак з кароткімі носікамі ў арэшкаў.
Моцна ядавіты.[2]
Remove ads
Арэал
Распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі СССР акрамя Крайняй Поўначы, на Каўказе, у Сібіры, на Далёкім Усходзе.[2]
Таксанамія
яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 400 відаў | ||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Казялец | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Казялец паўзучы | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | ||||||||||||
Прымяненне
У народнай медыцыне свежую расліну ўжываюць для лячэння скурных захворванняў, напрыклад, мятае свежае лісце прыкладваюць да ран.[2]
![]() | ![]() | |||||||||
Кветкі казяльца паўзучага |
Зноскі
- Даведнік травяністых раслін Маскоўскай вобласці Архівавана 12 студзеня 2007. (руск.)
- Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- Экафлора Украіны = Екофлора України (укр.) / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с..
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads