Казімеж Марцінкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казі́меж Марцінке́віч (польск.: Kazimierz Marcinkiewicz, нар. 20 снежня 1959, Гожаў Велькапольскі, Любушскае ваяводства, Польшча) — польскі палітык, у 2005—2006 прэм'ер-міністр ва ўрадзе партыі «Права і справядлівасць», членам якой ён з'яўляецца.
Remove ads
Біяграфія
Па адукацыі фізік. Адукацыю атрымаў ва Урацлаўскім універсітэце і Універсітэце Адама Міцкевіча (Познань). Працаваў настаўнікам у Гожаве Велькапольскім. Удзельнічаў у «Салідарнасці».
Быў віцэ-міністрам адукацыі, дэпутатам парламента.
Калі пасля перамогі партыі «Права і справядлівасць» на парламенцкіх выбарах 2005 года прэм'ерам быў нечакана прызначаны Марцінкевіч, а не лідар «ПіС» і брат прэзідэнта Ярослаў Качыньскі, апанент «ПіС» Марак Бароўскі расшыфраваў папулярнае ў Польшчы скарачэнне TKM («цяпер, б…, мы») як «Teraz Kolega Marcinkiewicz» («цяпер калега Марцінкевіч»)[3].
У 2006 годзе балатаваўся на пасаду мэра Варшавы, у другім туры прайграў Ханне Гранкевіч-Вальц.
Remove ads
Зноскі
- Kazimierz Marcinkiewicz // Brockhaus Enzyklopädie
- Kazimierz Marcinkiewicz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- [http://www.temi.pl/archiwum/2005/2005-10-05/05_felieton1.php(недаступная+спасылка) • Felieton — Marek Borowski — TKM, czyli Teraz Kolega Marcinkiewicz [5-10-2005]] (польск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads