Марак Бэлька

палітычны, дзяржаўны і навуковы дзеяч з Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Марак Бэлька
Remove ads

Марак Бэлька (польск.: Marek Marian Belka; нар. 9 студзеня 1952 года ў Лодзі) — польскі эканаміст, навуковец, палітык і дзяржаўны дзеяч. Двойчы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў (у 1997 і 2001-2002 гадах), з мая 2004 года па кастрычнік 2005 года — прэм'ер-міністр Польшчы.

Хуткія факты Марак Бэлька, Прэм’ер-міністр Польшчы ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Лодзінскім універсітэце, які скончыў у 1972 годзе, пазней працягнуў навучанне ў Калумбійскім універсітэце, Чыкагскім універсітэце і Лонданскай школе эканомікі. У часы Польскай Народнай Рэспублікі дзеяч Аб'яднання польскіх студэнтаў, Саюза сацыялістычнай польскай моладзі і сакратар Камітэту ВНУ ў Лодзінскім універсітэце, дзе працаваў выкладчыкам.

Кансультант міністэрства фінансаў Польшчы ў 1990-1996 гадах. Міністр фінансаў Польшчы ў 1997 годзе ва ўрадзе Уладзімежа Цімашэвіча. Памочнік прэм'ер-міністра Албаніі ў 19972001 гадах. Ізноў міністр фінансаў Польшчы ў 20012002 ва ўрадзе Лешака Мілера. Дарадца-кансультант ва ўсходнееўрапейскім аддзяленні банку "JP Morgan" у 2002-2003. Адказны супрацоўнік часовай адміністрацыі Ірака ў 2003-2004 гадах.

Прэм'ер-міністр Польшчы ў 2004-2005 гадах. Кандыдатура Марэка Белькі сустрэла жорсткае супраціўленне ў Сейме з-за выразнай праеўрапейскай пазіцыі палітыка, і калі прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі ў першы раз даручыў яму фармаванне ўрада, парламент толькі з трэцяй спробы зацвердзіў яго на гэтай пасадзе. У 2005 годзе ўступіў у ліберальную Дэмакратычную партыю, але не быў абраны ў парламент.

Выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН у 2006-2008 гадах. У 2007 годзе кандыдатура Марэка Белькі была прапанавана польскім урадам на пасаду выканаўчага сакратара МВФ, але не сустрэла належнай падтрымкі. Дырэктар Еўрапейскага дэпартамента МВФ з 2008 года.

У 2010-2016 гадах — прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы.

У 2019 годзе быў абраны дэпутатам у Еўрапейскі парламент.

Remove ads

Зноскі

  1. Marek Belka // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Marek Belka // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Polish Science Праверана 8 снежня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q97032597'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads