Казімір Бахматовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Бахматовіч (24 лютага (8 сакавіка) 1803, Івонцавічы— 28 жніўня (9 верасня) 1837, Дабраўляны, цяпер Лылойцінскага сельсавета Смаргонскі раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі і літоўскі графік і жывапісец.
Паходзіў са шляхецкага роду Бахматовічаў[2]. Маці з роду Сурынтаў. Быў дамашнім настаўнікам малявання ў маёнтку[3] Гюнтэраў[2]. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай школе жывапісу (1823—1827) у Яна Рустэма[4].
Казімір пражыў у родных месцах усё жыццё і памёр ва ўзросце 34 гадоў, малюючы навакольную прыроду і тыпы землякоў. Яго карціны адрозніваюцца ў вышэйшай ступені дакладнасцю, што робіць іх каштоўным выяўленчым матэрыялам для даследчыкаў гісторыі і этнаграфіі Беларусі[5].
Remove ads
Творчасць
Вядомыя рэалістычныя бытавыя замалёўкі, якія маюць этнаграфічную каштоўнасць, пейзажы, гравюры, створаныя ў Вільні і Дабраўлянах, карціны («Кіргіз на кані», «Жабрак»). Галоўнай справай яго жыцця сталі альбомныя літаграфічныя серыі: «Успамін пра Дабраўляны», «Арласіяда», «Вільня», «Нязначныя ўражанні Я. Рустэма», «Адзенне і сцэны. Літоўскія строі»[4][5].
Мастак вылучаўся дакладнасцю і трапнасцю характарыстык сваіх персанажаў. Акрамя цікавасці да гарнітура і тыпажу, у яго малюнках мы знойдзем пільную ўвагу мастака да чалавека, яго слабасцей і прыхільнасцей. Мастак умее з дапамогай дробнай дэталі стварыць ёмісты, пераканаўчы характар. Сялянкі размаўляць каля плота, шумна гутараць гандляры, закруцілася ў працы пралля, спяшаецца да сядзібы шляхціц, важна размясціўся ў сваім атэлье мастак, галерэя дробных сцэн з жыцця яўрэйскіх мястэчак — побытавы жывапіс з усім яго смакаваннем і абыгрываннем дэталяў[6].
Заслуга К. Бахматовіча ў тым, што ён упершыню ў беларускім мастацтве ўзняў значэнне малой формы ў літаграфіі да ўзроўню карціны[5].
У 1831 годзе яго найбольш цікавыя малюнкі былі змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве»[3].
Remove ads
Галерэя
- Арласіяда
- Палац у Дабраўлянах. Літаграфія
Зноскі
- Зміцер Юркевіч. Казімір Бахматовіч. Мастак без біяграфіі (руск.)(недаступная спасылка). kultura-info.by (28 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2024. Праверана 5 верасня 2024.
- БАХМАТОВІЧ Казімір(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 27 чэрвеня 2012.
- БС. Т. 5 1982, с. 46.
- «Арласіяда» Казіміра Бахматовіча(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 27 чэрвеня 2012.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads