Казімір Валовіч
(1779—1849) сын Міхала Вінцэнта Валовіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Валовіч (13 кастрычніка 1779, Парэчча — 27 сакавіка 1849, Парыж) — ваенны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся 13 кастрычніка 1779 года ў маёнтку Парэчча.
У 1822 г. — унтэр-афіцэр Польскага ўланскага палка Літоўскай уланскай дывізіі. У 1825 г. — карнет лейб-гвардыі Гродзенскага гусарскага палка. Меў маёнтак Парэчча з фальваркамі Падлужжа, Наркаўшчына, Мар’янполь (усе да 1826 г.), Яловікі і Гарадзішча ў Слонімскім павеце. Практыкаваў прадстаўленне некаторым сваім прыгонным сялянам вольнасці. Член масонскай ложы «Вузел Еднасці» ў Навагрудку.
Пад час Лістападаўскага паўстання 1830—1831 г. разам з А. Бронскім стварыў атрад колькасцю да 100 чалавек, а каб набыць зброю і амуніцыю, залажыў свой маёнтак у Пецярбургскую Захоўную казну за 30 150 руб. Разам з Г. Дэмбінскім адышоў да Варшавы, потым перайшоў у Прусію і выехаў у Францыю. Завочна Гродзенскай губернскай следчай камісіяй у 1832 г. аднесены да злачынцаў 2-й катэгорыі. Пры вобыску ў яго доме знайшлі масонскі патэнт (ад 27.04.1819), медны пазалочаны знак і тафтэнавы блакітны фартух; у бібліятэцы з 429 тамоў літаратуры 163 былі прысвечаны масонству. Фальваркі Яловікі і Гарадзішча былі канфіскаваны.
Памёр 27 сакавіка 1849 года ў Парыжы. Пахаваны на парыжскіх могілках Манмартр (кватэра 17, рад 6 av. Principale, гроб 14 ch. Amiot).
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Мар’янай з Фёлькерзамбаў. Дзеці: дочкі Ганна і Паўліна; сын Міхал, удзельнік паўстання 1830—1831 г. і экспедыцыі Ю. Заліўскага ў 1833 г. на Беларусь.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads