Міхал Казіміравіч Валовіч

(1806—1833) паўстанец From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Казіміравіч Валовіч
Remove ads

Міхал Казіміравіч Валовіч[1] (польск.: Michał Wołłowicz), у расійскай традыцыі Міхаіл Казіміравіч Валовіч (руск.: Михаил Казимирович Воллович; 18 чэрвеня 1806(1806-06-18), Парэчча, Мінская губерня2 жніўня 1833(1833-08-02), Гродна, Літоўскае генерал-губернатарства) — філарэт, філамат, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, дыверсійнай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўнік сялянскага паўстання на Слонімшчыне (1833).

Хуткія факты Міхал Казіміравіч Валовіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскі ўніверсітэт, дзе быў членам таварыства філарэтаў і таварыства філаматаў і сябраваў з Ігнатам Дамейкам, Аляксандрам Ходзькам і інш.

Прыняў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў у складзе войск генерала Антонія Гелгуда, у сувязі з яго паражэннем быў вымушаны эміграваць у Францыю[1], дзе зблізіўся з дэмакратычнымі арганізацыямі, рухам карбанарыяў.

Thumb
Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша  (руск.) каля шыбеніцы, літаграфія Эжэна Марка з рысунка Міхала Ходзькі.

Пад уплывам Юзафа Заліўскага ўступіў у арганізацыю «Помста народа» і пагадзіўся ўдзельнічаць у дыверсійнай экспедыцыі ў межы Расійскай імперыі, каб узняць там пераважна сялянскае (у адрозненне ад папярэдняга) паўстанне. Меркавалася, што карбанарыі Заходняй Еўропы, перамогшы ў сябе, дапамогуць паўстанцам. Па рашэнні Юзафа Заліўскага Валовіч узначаліў слонімска-навагрудскую акругу. 19 сакавіка 1833 года[1] паўстанцы перайшлі расійскую мяжу і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гродзеншчыне. У атрад Валовіча прыйшлі сяляне з Парэчча, Вострава і Бардашоў. Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме з тым, каб вызваленыя вязні далучыліся да паўстанцаў. Але такія дзеянні ўстрывожылі ўлады. Гродзенскі губернатар Мураўёў даў загад акружыць атрад над Шчарай.

Валовіч спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, але пісталет даў асечку. Паўстанцы трапілі ў палон. Агулам па Гродзеншчыне арыштавалі болей за 150 чалавек. На допыце Валовіч сведчыў, што «хацеў выкарыстаць меркаванае паўстанне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян». 11 чэрвеня 1833 года ў Гродне пачаўся судовы працэс. Побач з Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялян, быў прысуджаны (па чарзе) да 8 тысяч шпіцрутэнаў, калесавання і чацвертавання, аднак Мураўёў «змякчыў» прысуд. Валовіча павесілі ў Гродне (на Скідзельскай заставе, за парахавымі складамі; зараз паміж вуліцамі Белуша, Лідскай, Парахавы завулкам і праспектам Касманаўтаў) 2 жніўня 1833 года[1]. Цела ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб ніхто не адшукаў і не зрабіў месцам таемных набажэнстваў, а Валовіч не стаў мучанікам[крыніца?]. Астатнія паўстанцы былі сасланы ў Сібір — на катаржныя работы, у арыштанцкія роты, на пасяленне. У ссылку адправілі таксама паўстанцаў з Воранава на чале з М. Шыманскім.

Remove ads

Ідэалогія

М. Валовіч крытычна ацэньваў вопыт паўстання 1830-31 гадоў, якое, на яго погляд, не мела «агульначалавечай мэты», паколькі адпавядала інтарэсам шляхты[1]. Падышоў да разумення таго, што ў вызваленчай барацьбе асноўнай сілай павінны быць народныя масы, пераважна сялянства. Выступаў за адмену прыгоннага права, за права кожнага народа на самастойнае развіццё[1].

Памяць

У вёсцы Парэчча, побач з уніяцкай царквой, якую збудавалі Валовічы, стаяў крыж у гонар М. Валовіча і 12 паўстанцаў, якія загінулі ў барацьбе супраць расійскага імперыялізму. Аднак у 2003 святар Маскоўскага патрыярхату, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней крыж адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках[2].

Мясцовы скульптар Лявон Богдан плануе паставіць помнік Міхалу Валовічу паміж парэцкімі могілкамі і былой уніяцкай царквой, аднак не можа атрымаць дазвол ад уладаў[3].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads