Казімір Пац
(пам. 1695) біскуп жамойцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (1664—1667) і жамойцкі (ад 1668).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэметаў. Брат вялікага гетмана Міхала Казіміра.
Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысвяціць сябе духоўнай кар'еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі і кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленні з якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.
Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак не здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў сувязі з памяншэннем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Зноскі
- Kazimierz Pac // MAK
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 66, 137. — 377 с.
- Monografia rodziny Szemiothów (Szemetów, Szemiotów) herbu Łabędź odmienny, XV―XXI wiek / пад рэд. H. Lulewicz — Warszawa: Neriton, 2022. — С. 142–143. — 851 с. — ISBN 978-83-66018-15-0
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
- Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 137. — 377 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads