Геранёны

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, цэнтр Геранёнскага сельсавета From Wikipedia, the free encyclopedia

Геранёныmap
Remove ads

Геранёны[1], Геранойні (трансліт.: Hieraniony, руск.: Геранёны, літ. Geranainys) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Геранёнскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны захад ад Іўя, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, шашой злучаны з Іўем.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У XV i XVI стагоддзі выкарыстоўваліся формы тыпу Gieranoyny, У Кгереноинех, Geranoyny (у Літоўскай Метрыцы, у панегірыку Альберту Гаштольду). Гэта адпавядае ўжыванай літоўскай форме Geranainys.

Балцка-літоўскі назоўны суфікс -ain- (> -ойн-) і ў літоўскай назве СмаргоніSmurgainys, у назвах Дукойняў, Жукойняў.

Вядомае шчучынскае прозвішча Герановіч, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Ge-ranas. Асновы Ge-, Ran- як у імёнах Ge-tautas, Mu-ranas, ад якіх вядомае каля Опсы прозвішча Гетаўт, латгальскі тапонім Муранішкі.

Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова Геранёнамі называліся некалькі размешчаных паблізу вёсак — існавалі Манівідавы Геранёны (цяперашнія Суботнікі), Жыгімонтавы Геранёны (цяпер Зыгмунцішкі) і Гаштольдаўскія, альбо Мураваныя, Геранёны, за якімі ўрэшце і засталася назва. Згадку аб тым, што ў 1411 годзе будучы вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч фундаваў у Геранёнах касцёл[2], сучасныя даследчыкі звязваюць звычайна не з Мураванымі Геранёнамі, а з Зыгмунцішкамі.

У 1433 годзе вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч падараваў двор Геранёны Яну Гаштольду. Каля 1458 года тут пабудаваны касцёл. На мяжы XV—XVI стагоддзяў ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі Альбрэхт Гаштольд пабудаваў Геранёнскі замак, а ў 1519 годзе — Мікалаеўскі касцёл. У 1520 годзе мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля смерці Станіслава Гаштольда Геранёны — уласнасць вялікіх князёў літоўскіх. У 1575 годзе, у час «бескаралеўя», тут адбылося некалькі з’ездаў шляхты. У XVII—XVIII стагоддзях цэнтр староства, у 1625 годзе заснаваны шпіталь. У 1670 годзе гетман вялікі літоўскі Міхал Пац запісаў Геранёны на ўтрыманне літоўскай артылерыі і віленскага арсенала. У XVIII стагоддзі старостамі геранёнскімі былі Мнішкі, Салагубы, Браніцкія. У першай палове XVIII стагоддзя ў Геранёнах некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя віленскіх піяраў, пры якой у 1730—1738 гадах дзейнічала школа. Пры каралю Аўгусце III (1733—1763) Геранёны атрымалі магдэбургскае права (паводле іншых крыніц, у 1630-я гады), мелі герб «Няўдзячнае сэрца» (з 1792 года, у зялёным полі пранізанае мячом сэрца).

З 1795 года ў Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце. Уласнасць Корвін-Мілеўскіх. У 1880-я гады 243 жыхары, 27 двароў, касцёл, багадзельня, бровар, карчма. У пачатку XX стагоддзя 316 жыхароў. У маёнтку багатая калекцыя твораў мастацтва. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1918 гадах акупіраваны германскім войскам, у 1919—1920 гадах займаліся Чырвонай арміяй, польскім войскам. У 1920—1922 гадах у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 года — у Польскай Рэспубліцы, у Ашмянскім павеце.

З 1939 года ў БССР, у Іўеўскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета. У 1941—1944 гадах акупіраваны нацысцкім войскам. З 15 мая 1963 года па 6 жніўня 1979 года ў Жылеўскім сельсавеце[3][4]. У 1993 годзе 1201 жыхар, 403 двары.

Remove ads

Гаспадарка

Цэнтр сельгаспрадпрыемства «Ніва». Сярэдняя школа, Дом культуры, магазіны.

Славутасці

Thumb
Рэшткі замка

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)
  • Царква
Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads