Каласняк пясчаны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каласня́к пясчаны[2][3] (Léymus arenárius) — від кветкавых травяністых раслін роду Каласняк (Leymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120[3] см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас. Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне
Натуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы. Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю[4][5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
Пашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў[5].
У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба[7].
Зноскі
- Leymus arenarius: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 17 верасня 2012)
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Губанов и др. 2002, с. 266.
- Цвелёв 1976, с. 181.
- Волоснец песчаный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. — М.: б. и., 1941. — С. 25. — 40 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads