Каласняк пясчаны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Каласняк пясчаны
Remove ads

Каласня́к пясчаны[2][3] (Léymus arenárius) — від кветкавых травяністых раслін роду Каласняк (Leymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Каласняк пясчаны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120[3] см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас. Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне

Натуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы. Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю[4][5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[6].

Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Пашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў[5].

У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба[7].

Зноскі

  1. Leymus arenarius: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 17 верасня 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  4. Волоснец песчаный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Дикие съедобные растения / Под ред. акад. В. А. Келлера; АН СССР; Моск. ботан. сад и Ин-т истории матер. культуры им. Н. Я. Марра. М.: б. и., 1941. — С. 25. — 40 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads