Фёдар Багданавіч фон Фішэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Багданавіч фон Фішэр
Remove ads

Фёдар Багда́навіч або Фры́дрых Эрнст Лю́двіг, таксама паводле іншых звестак Фердына́нд[4] фон Фі́шэр (руск.: Фёдор Богданович фон Фишер, ням.: Friedrich Ernst Ludwig von Fischer; 8 (19) лютага 1782, Гальберштат, Саксонія-Ангальт[1][2][…]5 (17) чэрвеня 1854, Санкт-Пецярбург[1][2]) — нямецкі батанік на расійскай службе, правадзейны стацкі саветнік[4].

Хуткія факты Фёдар Багданавіч фон Фішэр, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...

Значная колькасць новых відаў кветкавых раслін Сібіры, Туркестана і іншых месцаў Расіі апісана ім сумесна з Карлам Меерам у каталогах насення Імператарскага батанічнага саду (1835—1846).

Адною з найважнейшых заслуг Фішэра ёсць вельмі шматлікія вопыты акліматызацыі розных іншаземных раслін[4].

Remove ads

Біяграфія

У 1804 годзе Фішэр скончыў курс натуральна-гістарычных навук у Універсітэце Гале і абараніў дысертацыю «Specimen de vegetabilium imprimis felicum propagatione» на ступень доктара медыцыны.

У 1806 годзе Фішэр быў запрошаны кіраваць садам, якія належалі ў той час былому міністру народнай асветы графу Аляксею Разумоўскаму ў Горанках каля Масквы. Сад гэты набыў, дзякуючы клопатам аб ім Фішэра, еўрапейскую вядомасць. У Горанкі прыязджалі на час летніх вакацый маладыя спецыялісты па батаніцы для ўдасканалення ў навуцы пад кіраўніцтвам Фішэра, які рабіў з імі экскурсіі[4]. Фішэр кіраваў гэтым садам да 1822 года.

З 1812 года быў таксама ад’юнкт-прафесарам батанікі пры Маскоўскім універсітэце.

У 1823 годзе Аптэкарскі сад у Санкт-Пецярбургу быў ператвораны ў Імператарскі батанічны сад, і Фішэр быў прызначаны яго дырэктарам (кіраваў Садам да 1850 года). Дзякуючы падтрымцы манархаў і пастаяннай увазе да гэтай установы, Фішэр змог давесці батанічны сад да такога стану, які толькі дазвалялі мясцовыя кліматычныя ўмовы[4].

З 1819 года Фішэр быў членам-карэспандэнтам Імператарскай Акадэміі навук.

Кіраваннем садам у Горанках і Імператарскім батанічным садам забіралі ўсе сілы і ўвесь час Фішэра, і колькасць яго друкаваных прац параўнальна невялікая.

Remove ads

Друкаваныя працы

  • Plantes recueillies pendant le voyage des Russes autour du monde (фр.). — Tübingen, 1810.
  • Beitrag zur botanischen Systematik (ням.). — 1812.
  • Descriptiones plantarum rariorum Sibiriae // Mémoires de la Société imp. des naturalistes de Moscou. — 1812. — Т. 3. — С. 56—82.
  • Zygophyllaceae. СПб., 1833.
  • Enumeratio plantarum novarum a cl. Schrenk lectarum. — 1841—1842.[5] (лац.)
  • Sertum petropolitanum. — 1846—1852.[5] (лац.)
  • Synopsis Astragalorum tragacantharum(лац.) // Bulletin de la Société imp. des naturalistes de Moscou. — 1853. — Т. 26. — № 4. — С. 346—486.
Remove ads

Названы ў гонар Ф. Б. фон Фішэра

У 1813 годзе адразу два роды раслін былі названы імем Ф. Б. фон Фішэра: Агюст Дэкандоль даў назву Фішэрыя (Fischeria DC.) роду раслін з сямейства Кутравыя (Apocynaceae) падсямействы Ластаўневыя (Asclepiadoideae), а Курт Шпрэнгель назваў род раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae) фішэрай (Fischera Spreng.). Аднак, Шпрэнгель не ўтрымаў прыярытэту, і цяпер гэта расліна вядома пад іншай назвай — Platysace Bunge. Гэтак жа ў гонар навукоўца названа мноства відаў раслін, некаторыя з іх:

  • Aconitum fischeri Rchb. (1820)
  • Cerastium fischerianum Ser. (1824)
  • Cineraria fischeri Ledeb. (1820) = Ligularia fischeri (Ledeb.) Turcz.
  • Cnidium fischeri Spreng. (1818) = Cenolophium fischeri (Spreng.) W.D.J.Koch
  • Euphorbia fischeriana Steud. (1840)
  • Ornithogalum fischerianum Krasch. (1935)
  • Poa fischeri Prob. (2015)
  • Rumex fischeri Rchb. (1826)
  • Stellaria fischeriana Ser. (1824)
  • Trigonella fischeriana Ser. (1825) = Medicago fischeriana (Ser.) Trautv.
  • Viola fischeri W.Becker (1916)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads