Калонія-дэль-Сакрамента

горад ва Уругваі From Wikipedia, the free encyclopedia

Калонія-дэль-Сакраментаmap
Remove ads

Калонія-дэль-Сакраме́нта (ісп.: Colonia del Sacramento) — горад ва Уругваі, які размяшчаецца ў дэпартаменце Калонія. Знаходзіцца на беразе ракі Ла-Плата, насупраць аргенцінскай сталіцы Буэнас-Айрэса.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Па здабыцці Партугаліяй незалежнасці кароль краіны Педру II накіраваў на месца сучаснага горада экспедыцыю на чале з Мануэлам Лобу з мэтай аднаўлення партугальскіх калоній. Сюды прыбыла каля 400 салдат на пяці караблях. Іспанскі губернатар Буэнас-Айрэса накіраваў у канцы лютага 1680 года войскі, каб выбіць партугальцаў з горада. Лобу быў захоплены ў палон, дзе і загінуў 7 студзеня 1683 года. Аднак, у выніку пагаднення, складзенага яшчэ ў 1681 годзе, паселішча адышло да Партугаліі. Асноўным складнікам эканомікі адноўленага горада сталі кантрабанда і паляванне.

Падчас Вайны за іспанскую спадчыну губернатар Буэнас-Айрэса Вальдэс Інсьян ініцыяваў аблогу Калоніі-дэль-Сакрамента. Іспанцы ўзялі горад пад кантроль, а партугальскія каланісты былі эвакуіраваны караблямі. Толькі цэрквы і мост засталіся незруйнаванымі[4]. Паводле Утрэхцкага міру горад зноў вярнуўся да Партугаліі. Наступная атака падчас Іспанска-партугальскай вайны 1735—1737 гадоў была няўдалай. Горад патрапіў пад уладу іспанцаў, але потым вярнуўся да Партугаліі. Са стварэннем Бразіліі горад стаў часткай новай краіны. 10 студзеня 1809 года да здабыцця Уругваем сваёй незалежнасці паселішча атрымала статус мястэчка. Пасля ўтварэння Уругвая стала горадам.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads