Калуга (рыба)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Калу́га (Huso dauricus) — рыба роду бялуг сямейства асятровых.
Пашырана на Далёкім Усходзе, у басейне Амура. Адрозніваюцца 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.
Даўжыня да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вялікі, паўмесяцавы.
Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай.
Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядэеннем. Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.
Remove ads
Літаратура
- Калуга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads