Кальміўс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кальміўс (укр.: Кальміус) — рака ва Украіне, у Данецкай вобласці. Даўжыня ракі 209 км, плошча воднага басейна складае 5070 км². Рака бярэ пачатак на паўднёвым схіле Данецкага кражу і ўпадае ў Азоўскае мора ў Марыупалі. Нахіл ракі складае 0,91 м/км. Сярэдні сцёк вады складае 8,25 м³/с каля мястэчка Сартана. На рацэ дзейнічае 4 вадасховішча. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна Кальміўса пераважна вузкая, глыбокая (да 60 м), разьдзеленая ярамі і бэлькамі, у ніжняй — схілы даліны спадзістыя, шырынёй 2,5 км і больш. Поплава ракі двухбаковая, у месцах звужэння даліны — адсутнічае, шырыня поплавы ад 150 м да 2 км. Рэчышча, акрамя вярхоўя, звілістае, месцамі сустракаюцца парогі; шырыня яго ад 1-1,5 м да 70-80 м (нізоўі). У межах Данецка Кальміўс цячэ ў штучным рэчышчы шырынёй да 7 м. Глыбіня да 1,5-1,7 м.
Жыўленне пераважна дажджавое і крынічнае. Замярзае ў сярэдзіне снежня, ускрываецца пад канец лютага. На рацэ стаяць такія гарады, як Данецк і Марыупаль. На рацэ развіваецца водны турызм, асабліва на парогавых участках.
Remove ads
Галерэя
- Найвялікшая крыніца сярод іншых вытокаў Кальміўса
- Скальны каньён ў сяле Паўлопаль
- Рака ўтварае падкову
- Уверх ад каньёна размяшчаецца ГЭС
- Месца зліцця Кальміўса і Кальчыка
- Стары жалезны мост
- Месца зліцця Кальміўса і Кальчыка
Літаратура
- Слюсарев А. А. Природа Донбаса. Научно-популярные очерки. Донецк, 1983.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальміўс
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads