Каманда 5 (Конга)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каманда 5 (Конга)
Remove ads

Каманда 5 (англ.: 5 Commando) — падраздзяленне еўрапеоідных наймітаў часоў Кангалезскага крызісу 1960-х. Створана ўрадам Конга (Леапольдвіль) для барацьбы з пастаннем Сімба. Група была найбольш баяздольным злучэннем Кангалезскай нацыянальнай арміі, згуляўшы значную ролю ў падаўленні бунту. Байцам фарміравання ставяць у заслугу абарону белага насельніцтва Конга ад гвалту мяцежнікаў[1][2]. Аднак у той жа час яны самі часта здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні[3][4][5].

Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У студзені 1964 года на ўсходзе Рэспублікі Конга (сучасная Дэмакратычная Рэспубліка Конга) пачалося паўстанне на чале з Партыяй афрыканскай салідарнасці, лаяльнай СССР. Хваляванні ў гэтай частцы краіны імкліва распаўсюджваліся і пагражалі пачаткам бунтаў у іншых правінцыях[6]. Прэм’ер-міністр Маіз Чомбэ, улічваючы нежаданне ЗША дапамагаць у падаўленні бунту, вырашыў звярнуцца да палуг наймітаў[7][8].

У Чомбэ ўжо быў досвед работы з замежнымі наёмнымі спецыялістамі: у пачатку 60-х, калі будучы прэм’ер быў лідарам катангскіх сепаратыстаў, на баку Чомбэ змагаўся белы атрад «Каманда 4».

У ліпені 1964 года праз Джэры Пурэна (былога афіцэр-найміта ВПС Катангі) пачалася вярбоўка замежных баевікоў у атрад «Каманда 5». У ПАР і Радэзіі былі створаны вярбовачныя цэнтры па наборы[9]. Вярбоўшчыкі нават падалі аб’явы ў газеты[10]. У стварэнні групы дапамагалі ўлады Бельгіі, якія забяспечылі злучэнне зброяй, боепрыпасамі, грузавікамі і абмундзіраваннем. Найміты, акрамя бельгійцаў, атрымлівалі пастаянную падтрымку ад амерыканскага ЦРУ[11].

З-за прыцягнення да ўнутранага канфлікту замежнікаў на Чомбэ пасыпалася крытыка кангалезскай грамадскасці і нават урадаў краін-удзельніц Арганізацыі афрыканскага адзінства. Той абяцаў, што заменіць белых наймітаў кангалезцамі, як толькі яны будуць дастаткова падрыхтаваны[12].

Remove ads

Атрад

Арганізацыйна група была падзелена на восем падраздзяленняў, пазначаных нумарамі ад 51 да 58 (па два афіцэры і тры сяржанты ў кожным злучэнні). Колькасна яны адпавядалі ўзводам[13]. У шэрагах «Каманда 5» служылі радэзійцы, паўднёваафрыканцы, брытанцы, немцы і бельгійцы[14]. Кантракты з байцамі заключаліся на шэсць месяцаў. Базавая зарплата радавога складала 280 долараў, сяржанта — 400, старэйшых афіцэраў — 1100. Плюс да гэтага даплачвалі 420 долараў за работу ў небяспечных умовах і 37 000 кангалезскіх франкаў у якасці штомесячнай дапамогі. У выпадку гібелі найміта сваякам выплачвалася кампенсацыя ў памеры 19 000 долараў[15].

Да 9 снежня 1965 года групу ўзначальваў Майк Хоар. Потым яго замяніў Джон Пітэрс, які камандаваў сіламі да 26 сакавіка 1967 года[16].

Remove ads

Баявы шлях

Упершыню ў бой атрад уступіў у раёне Альбервіля. Найміты здзейснілі дзве атакі на горад, але абедзве няўдала[17].

Да пачатку 1965 года, калі кангалезскі ўрад выцесніў мяцежнікаў з большай часткі Усходняга Конга, «Каманда 5» было даручана забяспечыць бяспеку мяжы, аднавіць лініі сувязі і зачысціць рэшткі супраціву, асабліва ў раёнах Фізі-Барака і Увары[4]. У гэты час найміты трапляюць на загалоўкі еўрапейскіх газет дзякуючы паспяховаму вызваленню белых закладнікаў з палону паўстанцаў[5].

У 1967 годзе, калі прэм’ера Чомбэ адхілілі ад улады, найміты паднялі мяцеж, але пацярпелі няўдачу. У сакавіку таго ж года ўлады загадалі расфармаваць замежныя атрады[4]. У красавіку «Каманда 5» спыніла існаванне[18].

Праблемы

Недахоп абсталявання, дрэнная падрыхтоўка і праблемы з заробкам падрывалі маральны дух падраздзялення, таму асабісты склад першы час нёс вялікія страты[19]. У канцы 1964 г. кангалезскі ўрад палепшыў фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, а кіраўніцтва групы звольніла некампетэнтных байцоў. Аднак, акрамя гэтага, у атрадзе былі значныя праблемы з дысцыплінай, у тым ліку з алкагалізмам, наркаманіяй і гомасексуалізмам[14].

Бельгійскія палкоўнікі Фрэдэрык Вандэваль і Луі Марльер выказвалі сумневы ў якасці наймітаў. Апошні і зусім назваў іх «піратамі, якія нічога не каштуюць у баі»[3]. Амерыканскі дыпламат Джордж Годлі апісаў «Каманда 5» як «некантраляваную групу галаварэзаў [...], якія лічаць марадзёрства або ўзлом сейфаў цалкам сваёй прэрагатывай»[19]. Падобныя ацэнкі абумоўлены тым, што ў адваяваных раёнах група здзяйсняла несанкцыянаваныя забойствы, катаванні, рабаванні і згвалтаванні[20]. У Стэнлівілі найміты зараблялі ператрусам трупаў у пошуках наяўных грошай і ўзломам банкаўскіх сейфаў[5]. Некаторыя паўднёваафрыканцы «Каманда 5» былі пазней асуджаны кангалезскімі судамі за ненаўмыснае забойства[4].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads