Каменяломнікавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каменяломнікавыя
Remove ads

Каменяломнікавыя[1] (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя, радзей, аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі з цэльнымі чарговымі і процілеглымі лістамі, без прылісткаў. Кветкі пазушныя, энтамафільныя, правільныя, рэдка злёгку няправільныя. Калякветнік двайны (рэдка пялёсткі рэдукаваныя), чашалісцікаў і пялёсткаў па 5—10, рэдка па 4 ці 3. Тычынак таксама 5—10, вельмі рэдка 3. Адна з характэрных асаблівасцей — прысутнасць гіпантыя, які прырастае да асновы гінецэя (песціка). Песцік ад амаль апакарпнага да сінкарпнага ці паракарпнага, з 2—5 пладалісцікаў, завязь — у залежнасці ад зрастання гіпантыя з гінецэем — верхняя (амаль свабодная), паўніжняя ці ніжняя. Стылодыі свабодныя ці зрослыя ў слупок. Семязачаткі шматлікія, звычайна красінуцэлятныя, з двайным ці простым інтэгументам. Плод у большасці выпадкаў каробачка ці несапраўдная ягада.

Remove ads

Пашырэнне

Сямейства ўключае каля 30 родаў і 600 відаў. Распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я з нямногімі відамі ва ўмераных абласцях паўднёвага паўшар'я і ў гарах тропікаў. У Беларусі прадстаўлена 2 родамі і 4 відамі.

Роды

Thumb
Chrysosplenium alternifolium
Thumb
Mukdenia rossii
  • Abrophyllum Hook.f. ex Benth.
  • Astilbe Buch.-Ham. ex D.Don
  • Astilboides Engl.
  • Bensoniella C.V.Morton
  • Bergenia L. Бадан. Адзін з найбольш вядомых відаў — Bergenia cordata.
  • Bolandra A.Gray
  • Boykinia Nutt.
  • Chrysosplenium L.
  • Conimitella Rydb.
  • Darmera Voss. Манатыпны род з адзіным відам Darmera peltata
  • Elmera Rydb.
  • Hemieva Raf.
  • Heuchera L. Гейхера
  • ×Heucherella
  • Jepsonia Small
  • Leptarrhena R.Br.
  • Lithophragma (Nutt.) Torr. & A.Gray
  • Micranthes Haw.
  • Mitella L.
  • Mukdenia Koidz.
  • Oresitrophe Bunge
  • Peltiphyllum (Engl.) Engl.
  • Rodgersia A.Gray
  • Saxifraga L. Каменяломнік. Некаторыя вядомыя віды: Saxifraga bryoides, Saxifraga umbrosa, Saxifraga stellaris, Saxifraga oppositifolia, Saxifraga paniculata
  • Saxifragella
  • Saxifragodes D.M.Moore
  • Saxifragopsis Small
  • Suksdorfia A.Gray
  • Sullivantia Torr. & A.Gray ex A.Gray
  • Tanakaea Franch. & Sav.
  • Telesonix Raf.
  • Tellima R.Br.
  • Tiarella L.
  • Tolmiea Torr. & A.Gray

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads