Камзол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камзол[1] (фр. camisole — кофта) — мужчынскае адзенне (воінскае або прыдворнае), пашытае ў талію, даўжынёй да каленяў, часам без рукавоў, са стаячым або адкладным каўняром, апраналі пад жустакор . З’явіўся ў Францыі ў 1-й палове XVII стагоддзя; ў XVIII стагоддзі атрымаў распаўсюджванне ў іншых краінах Заходняй Еўропы, а таксама ў Расійскай імперыі (з увядзеннем заходнееўрапейскага касцюма сярод дваран ). Камзол рабіўся з сукна, шоўку, аксаміту, упрыгожваўся вышыўкай, галунамі, гузікамі. У XVII стагоддзі насілі пад камзол даспехі, пазней сталі насіць ужо без іх, пакінуўшы толькі жалезны каўнер, які пераходзіў у нагруднік[2].


Камзолам у нацыянальным касцюме башкіраў, татар (татар.: камзул), казахаў (каз.: қамзол) называецца жаночае адзенне без рукавоў, складовая частка нацыянальнага касцюма. Камзол шыюць з аднатоннай, часам каляровай шчыльнай тканіны (аксаміту, шоўку, атласу і г д.), падол і бакавіны арнаментуюць аплікацыяй, вышыўкай. Зашпільваецца спераду на таліі, часам падпяразваецца рамянём. Колеру і спосабу арнаментацыі надаецца пэўнае значэнне. Вылучаюць камзол незамужніх дзяўчат, нявестак, шматдзетных маці і г. д.[3]). У кіргізаў камзолам (кірг.: кемсел) называлася мужчынская і жаночая безрукаўная вопратка, кроенная ў талію.
Камзол з’яўляўся таксама прадметам ваеннай формы, якая насілася пад жустакор (у рускай мове звычайна называецца кафтан); у Расіі ўведзены пры Пятры I, выкарыстоўваўся ў гэтай якасці да канца XVIII стагоддзя.
Remove ads
Зноскі
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- Камзол . www.brocgaus.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2016. Праверана 22 кастрычніка 2019.
- Камзол // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads