Канаплянка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канапля́нка (Carduelis cannabina) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых атрада вераб'інападобныя.

Remove ads
Знешні выгляд
Даўжыня цела 13—16 см, крыла — 7,2—8,6 см, размах крылаў 22—26 см; маса 19—22 г. У вясновым апярэнні у самца цемя, лоб і грудка чырвонага колеру, верхні бок цела бураваты, брушка і бакі белыя. Самка па афарбоўцы падобная да самца, але ў апярэнні ў яе адсутнічае чырвоны колер.
Пашырэнне
Пашырана ў Еўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на поўдні і ў цэнтральнай частцы часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у іншы час чародамі.
Асаблівасці біялогіі
Нясуць 3-7 яек. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
Літаратура
- Канаплянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads