Канна
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́нна[1] (Canna) — род кветкавых раслін сямейства Каннавыя (Cannaceae) парадку Імбіракветныя (Zingiberales). Адзіны род у сямействе.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце буйное, суцэльнае, з гладкім краем. Кветкі чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, ружовыя з адценнямі, у верхавінкавых суквеццях. Плод — каробачка. Насенне буйное, карычневага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліны распаўсюджаны на тэрыторыі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Індыі і Кітая. Святлолюбівыя, вільгацелюбівыя і цяплолюбівыя расліны, патрабавальны да якасці глебы.
Віды
Паводле сайта The Plant List род налічвае 12 відаў.
- Canna bangii Kraenzl.
- Canna flaccida Salisb.
- Canna × generalis L.H.Bailey & E.Z.Bailey
- Canna glauca L.
- Canna indica L. — Канна індыйская
- Canna iridiflora Ruiz & Pav.
- Canna jaegeriana Urb.
- Canna liliiflora Warsz. ex Planch.
- Canna orchiodes L.H.Bailey
- Canna paniculata Ruiz & Pav.
- Canna pedunculata Sims
- Canna tuerckheimii Kraenzl.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads