Канскі кінафестываль 2025
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
78-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 13 па 24 мая 2025 года ў горадзе Каны, Францыя. Журы ўзначальвала французская актрыса Жульет Бінош. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі.
Remove ads
Лаўрэаты
Пераможцы ў асноўным конкурсе[1]:
- Залатая пальмавая галіна — «Чыстая выпадковасць» (рэж. Джафар Панахі)
- Гран-пры журы — «Сентыментальная каштоўнасць» (рэж. Ёакім Трыер)
- Прыз журы:
- «Сірат» (рэж. Алівер Лашэ)
- «Гук падзення» (рэж. Маша Шылінскі)
- Прыз за найлепшую рэжысуру — Клебер Мендонса Фільё («Сакрэтны агент»)
- Прыз за найлепшую жаночую ролю — Надзя Меліці («Маленькая сястра»)
- Прыз за найлепшую мужчынскую ролю — Вагнер Моўра («Сакрэтны агент»)
- Прыз за найлепшы сцэнарый — браты Дардэн («Маладыя маці»)
- Спецыяльны прыз — «Уваскрашэнне» (рэж. Бі Гань)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
