Канстанцін Іванавіч Шабуня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 — 1984) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975)
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі)[2]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1940—1941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 1948—1956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 года загадчык сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946—1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска. У 1968—1971 гг. загадчык кафедрай у Інстытуце народнай гаспадаркі імя У. У. Куйбышава[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху капіталізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955; т. 1—5, 1972—1975).
Аўтар больш за 100[3] навуковых прац. Сярод апублікаванага: манаграфія «Аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962).
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1979);
- медалі
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 сакавіка 2025.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads