Канстанцін Антонавіч Абазоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі — (1 кастрычніка 1919 — 26 кастрычніка 1944) — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.

Хуткія факты Канстанцін Антонавіч Абазоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Даваенная біяграфія

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава[1][2] Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі).

Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут[1], Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне

Быў прызваны ў рады РСЧА у 1940 годзе.

Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча.

Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года.

6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі[1].

Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў[1], асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы[1]. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • У гарадскім пасёлку Бешанковічы імем Героя названа адна з вуліц і ўстаноўлены бюст[2]
  • У вёсцы Плісы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
  • Імя Героя носіць Пліская школа.
  • Быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога гандлёвага порта.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. 15 000 экз.
  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-012-2.
  3. Этот день в истории 1 октября (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 красавіка 2010. (руск.)
  4. Месца смерці паводле наяўных крыніц не ўстаноўленае. Загінуў у паветраным баі.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads