Канстанцін Святаполк-Чацвярцінскі

(1792—1850) маршалак шляхты Гродзенскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Антонавіч Святаполк-Чацвярцінскі (польск.: Konstanty Światopełk-Czetwertyński, руск.: Константин Антонович Святополк-Четвертинский; 1792 — 1850) — дзяржаўны службовец, князь.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Княгіня з Халанеўскіх Чацвярцінская з дзецьмі каля ўрны з прахам мужа. Злева ад урны намалявана яна сама з двума сваімі малалетнімі сынамі, Канстанцінам і Густавам; з правай жа боку намаляваны дзеці князя Чацвярцінскага ад першага яго шлюбу. На пастаменце ўрны надпіс з вершамі Вергілія з Энеіды «Няхай паўстане ад касцей нашых мсцівец!»

Паходзіў з княжацкага роду Святаполк-Чацвярцінскіх. Нарадзіўся ў сям’і Антонія Станіслава Святаполк-Чацвярцінскага (1748—1794) і Калеты з Мышка-Халанеўскіх.

Камергер расійскага імператара, сапраўдны стацкі саветнік. Маршалак шляхты Гродзенскай губерні ў 1825—1834 гадах.

Remove ads

Сям’я

З 1824 года ў шлюбе з Каралінай са Святаполк-Чацвярцінскіх (1804—1859), дачкой Дзмітрыя Святаполк-Чацвярцінскага[ru] і Соф’і са Слізняў (нар. 1770). Дзеці

  • Уладзімір (1830—1868);
  • Юрый (нар. 1832);
  • Станіслаў (1838—1916), у шлюбе з Марыяй з Броэль-Плятэраў.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads