Слізні
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слі́зні — шляхецкі род уласнага герба ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Выводзяць паходжанне ад паўлегендарнага Ратшы, чые нашчадкі служылі вялікаму князю Аляксандру Яраславічу, вялікім князям цвярскім і маскоўскім. Некаторыя Слізні перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Паводле некаторых звестак, Івана Андрэевіча Толпыка-Слізеня вялікі князь літоўскі Вітаўт прызначыў намеснікам бранскім.
Remove ads
Вядомыя прадстаўнікі
- Аляксандр (1579—11.1.1651), сын Рыгора, стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву.
- Аляксандр Казімір (пам. 26 студзеня 1684), падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі.
- Стафан Ян (? — да 5.7.1707), рэферэндар вялікі літоўскі з 1705, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
- Міхал Брунон (? — да 12.5.1729), генеральны стражнік войска ВКЛ з 1698, падстолі ашмянскі ў 1708—1715, пісар скарбовы ВКЛ з 1715.
- Аляксандр Казімір (пам. 26 студзеня 1684), падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі.
- Рафал (?—2.6.1817), сын Юзафа, стольнік старадубскі ў 1776—1783, пісар скарбовы ВКЛ у 1781—1782, інстыгатар вялікі літоўскі з 1782, староста крэўскі з 1781, генерал-ад’ютант войска Вялікага Княства Літоўскага.
- Юзаф (? — каля 1856), сын Міхала, бабруйскі маршалак у 1804—1807. У сваім маёнтку Мсціж Барысаўскага павета сабраў вялікую калекцыю манет і скарбаў, мінералаў, прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, меў заапарк.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Генеалагічнае дрэва Слізняў (польск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
