Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка (нар. 17 лютага 1961, Кішынёў) — беларускі мастак-графік, плакатыст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лютага 1961 года ў Кішынёве[2]. Сын беларускага мастака Гаўрылы Вашчанкі.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1985 годзе. Вучыўся ў М. Селяшчука, Л. Кальмаевай, У. Савіча, В. Шаранговіча[2].
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў Мінску[2].
Творчасць
Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі (пераважна літаграфія), плаката і камп’ютарнай графікі. Сярод асноўных твораў — серыі графічных лістоў «Паляванне за жыццём», «Абяцанне неажыццявімага»; серыі плакатаў: «Асвенцым перасцерагае», «Wellcome to Belarussian»[2].
Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і фондах БСМ[2].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads