Уладзімір Пятровіч Савіч

беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Пятро́віч Са́віч (нар. 16 красавіка 1952, Акцябр, Лагойскі раён, Мінская вобласць, БССР) — мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990).

Хуткія факты Уладзімір Пятровіч Савіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у сярэднюю школу № 2 горада Дзяржынска (Мінская вобласць). Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве. У 1976 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прафесар (1996). Член Беларускага саюза мастакоў (БСМ) з 1978 г. З 28 лістапада 2007 года па 23 снежня 2013 года займаў пасаду старшыні БСМ[1]. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: «А зязюля кукавала», «Асенні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсце», ілюстрацыі да кніг «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, «Выбранае» Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[2].

Працуе ў вобласці станковай і кніжнай графікі, выстаўляецца з 1972 года.

Узнагароджаны шматлікімі дыпламамі і прэміямі за лепшае афармленне кніг. Працы мастака знаходзяцца ў шэрагу музеяў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, а таксама ў галерэі Хагельстам Vil-Impex Oy (Фінляндыя) і галерэі графікі горада Банска-Бістрыца (Славакія).

Remove ads

Зноскі

  1. Зьміцер Панкавец. Уладзімер Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў. Культура. Наша Ніва (3 кастрычніка 2011).
  2. Савіч Уладзімір Пятровіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. — С. 615. — 704 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads