Канстанцін Мікалаевіч Басалыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Мікалаевіч Басалыга (30 мая 1887, в. Варкавічы, Слуцкі раён — 9 верасня 1963) — прафесійны рэвалюцыянер[1]. Брат Д. Басалыгі.
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1905 года. У перыяд Рэвалюцыі 1905—1907 гг. член ваенна-баявога штаба ў Харкаве, Севастопальскага камітэта РСДРП і рэдакцыі яго органа — газеты «Салдат». Вёў партыйную працу ў Харкаве, Адэсе, Екацерынадары, Севастопалі[1].
Дэлегат V з'езда РСДРП ад бальшавікоў Урала, даставіў У. І. Леніну мандат дэлегата ад бальшавікоў Усолля. У 1915 годзе сасланы ў Омск. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі на гаспадарчай працы ў Омску, Краснадары, Севастопалі, на Стаўрапаллі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Севастопальскім народным апалчэнні. У вёсцы Варкавічы імем братоў Басалыг названая вуліца[1].
Remove ads
Зноскі
- Бассалыго Константин Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 44. — 737 с.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads