Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў

беларускі савецкі фалькларыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Паўлавіч Каба́шнікаў[1] (24 ліпеня 1927[2], Гомель, БССР, СССР — 29 сакавіка 2012, Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980). Брат В. П. Кабашнікава[1].

Хуткія факты Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1951 годзе скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 года і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.

Навуковая дзейнасць

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.

Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads