Канстытуцыя 3 мая 1791 (карціна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстытуцыя 3 мая 1791 (карціна)
Remove ads

«Канстытуцыя 3 мая 1791 года» — карціна Яна Матэйкі, напісаная да стагоддзя прыняцця першай польскай канстытуцыі. У гэтым творы злучаныя ў асобна ўзятым моманце мноства сюжэтных ліній развіцця польскай гісторыі. У дадзеным выпадку абраны момант пераходу паслоў Сейма з Залы пасяджэнняў у сабор св. Яна.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

Па вуліцы ў кірунку да касцёла рухаюцца, акружаныя вітаючым іх натоўпам, творцы і прыхільнікі Канстытуцыі. Працэсію ўзначальвае кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (17). Крыху наводдаль ад караля ідзе аўтар рэформы адукацыі Гуга Калантай (11). За яго спіной стаяць Ігнат Патоцкі (13) і Адам Чартарыйскі (14).

Ззаду нясуць на сваіх плячах двух маршалаў сейма — Станіслава Малахоўскага (1) і Казіміра Нестара Сапегу (5). Адзін з апорных — Юльян Нямцэвіч (6), другі (пад паднятым тэкстам Канстытуцыі) — Ігнат Закжэўскі (3). За ім відаць твар Тадэвуша Касцюшкі (4). Замыкаюць шэсце Станіслаў Сташыц (26) і Анджэй Замойскі (27). Апошні цягнее за сабой селяніна-разяваку з натоўпу (33). Паміж імі — Антоні Тызенгаўз (32).

Thumb

Ля сцяны пад скульптурай стаіць Антон-Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі (21), павешаны варшавянамі у чэрвені 1794. Спіной да гледачоў з перавяззю стаіць адзін з самых багатых вяльможаў Польшчы, вялікі каронны гетман Рэчы Паспалітай Францішак-Ксаверы Браніцкі (10), будучы цесць Міхаіла Варанцова.

Упаў на зямлю Ян Сухаржэўскі (8). Побач у светлым з паднятай рукой Казімеж Канопка (29). Справа на кані — Юзаф Панятоўскі (34). Злева ўнізе ў натоўпе павярнуўся тварам да гледача Ян Кіліньскі (24). Акрамя таго, на карціне намаляваны Даратэя (герцагіня Курляндыі) (18), марганатычная жонка караля Эльжбета Грабоўска (19) і Ян Декерт (20), Антоній Златніцкі (22).

Сярод прадстаўленых на карціне сведак гістарычнай падзеі знаходзяцца і так званыя фігуры-каментары — вобразы, закліканыя незаўважна і ненавязліва падкрэсліць аўтарскае стаўленне да таго, што здарылася. На карціне даследчыкі знаходзяць як мінімум дзве падобныя фігуры: гэта стары яўрэй, які красамоўна жэстыкулюе (37, у правым ніжнім куце) і ксёндз Хофбаўэр (25, у ніжняга краю карціны, злева). Лічыцца, што гэтыя фігуры паказваюць крытычнае стаўленне мастака да адлюстроўваемай падзеі. Матэйка на самой справе быў перакананым кансерватарам, праціўнікам ліберальных палажэнняў Канстытуцыі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads