Ігнацы Патоцкі
(1750—1809) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Ігнацы Францішак Патоцкі[3] (28 лютага 1750, Радзынь-Падляскі — 20 жніўня 1809, Вена) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.

Навучаўся ў Варшаве (1758—1765) і ў Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў.
Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 года. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Праў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 гадах у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў[4].
Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 года жыў у Аўстрыі.
У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.
Быў пладавітым пісьменнікам, аўтар «Pamiętnik o ustanowieniu porządku w nauce prawa cywilnego» і іншых твораў.
Remove ads
Зноскі
- Dr. Constant v. Wurzbach Potocki, Ignaz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 23. — S. 159.
- Národní autority České republiky Праверана 8 чэрвеня 2025.
- Таксама Ігнат Патоцкі, Ігнацій Патоцкі
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads