Санта-Барбара (кантон)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санта-Барбара (ісп.: Cantón de Santa Barbara) — кантон № 4 у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Барбара. Плошча кантона складае 53,21 км². Насельніцтва — 36 243 чал. (2011 г.).[1]
Кантон мяжуе на поўначы — з кантонам Эрэдзія, на ўсходзе — з кантонам Барва, на поўдні — з кантонам Флорэс, на захадзе — з правінцыяй Алахуэла.

У склад кантона ўваходзяць 6 дыстрыктаў (раёнаў):
- Пураба
- Сан-Педра
- Сан-Хуан
- Санта-Барбара
- Санта-Дамінга
- Хесус
Кантон Санта-Барбара быў створаны 29 верасня 1882 года.
Тэрыторыя кантона знаходзіцца на вышыні ад 950 м на крайнім паўднёвым захадзе (даліна ракі Сегунда) да 2599 м на паўночным усходзе (гара Гуарары). Гідраграфічная сетка адносіцца да басейна ракі Таркалес, якая ўпадае ў Ціхі акіян.
У кантоне развіта вырошчванне гародніны, кавы і цукровага трыснягу, пашырана жывёлагадоўля.
Remove ads
Галерэя
- Горад Санта-Барбара
- Плантацыя кавы ў кантоне
- Дыстрыкт Пураба
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads