Канфарміст (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канфарміст (фільм)
Remove ads

«Канфарміст» (італ.: Il Conformista) — кінафільм італьянскага рэжысёра Бернарда Берталучы, зняты ў 1970 годзе паводле аднайменнага рамана Альберта Маравія (1951). Кінуты 29-гадовым рэжысёрам бязрадасны погляд на матывацыю чалавечых учынкаў ускосна адлюстраваў яго расчараванне ў травеньскіх падзеях 1968 года.

Як вынікае са 100-працэнтнага рэйтынгу на сайце Rotten Tomatoes, фільм атрымаў найвышэйшую адзнаку прафесійных кінакрытыкаў. У 1971 годзе ён быў удастоены нацыянальнай італьянскай кінаўзнагароды «Давід дзі Данатэла» як лепшы фільм года.

Ускладненасць структуры апавядання і наватарская кінематаграфія «Канфарміста» аказалі значны ўплыў на развіццё сусветнага кінематографа, адкрыўшы шлях да стварэння псіхалагічных драм новага пакалення, такіх як «Хросны бацька» (1972) і «Апакаліпсіс сёння» (1979).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads