Стэфанія Сандрэлі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Стэфанія Сандрэлі
Remove ads

Стэфанія Сандрэ́лі[1] (італ.: Stefania Sandrelli; 5 чэрвеня 1946) — італьянская актрыса . У апошнія гады здымаецца галоўным чынам на тэлебачанні.

Хуткія факты Стэфанія Сандрэлі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У чатырнаццацігадовым узросце ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Італія», а годам пазней перамагла на аналагічным конкурсе мясцовага значэння ў сваім родным горадзе Віарэджа. Набыла вядомасць дзякуючы фільму П’етра Джэрмі «Развод па-італьянску», дзе яе партнёрам быў Марчэла Мастраяні; фінальныя кадры фільма, дзе Стэфанія паўстае ў бікіні, дазволілі шырокай публіцы ў поўнай меры ацаніць яе знешнія дадзеныя.

Аднак далейшыя ролі Сандрэлі прадэманстравалі, разам з выдатнай знешнасцю, яе выдатны талент. Наступная карціна Джэрмі — «Спакушаная і пакінутая» і асабліва фільм Антоніа П’етранджэлі «Я яе добра ведаў» замацавалі поспех. Сандрэлі запрашалі рэжысёры з Францыі, у тым ліку Жан-П’ер Мельвіль і Жан-П’ер Макі; з Іспаніі (Бігас Луна); знакаміты партугальскі рэжысёр Манаэль Алівейра («Гутарковае кіно»). Адну з лепшых роляў Сандрэлі згуляла ў фільме Бернарда Берталучы «Канфарміст».

Дачка Сандрэлі, Аманда Сандрэлі, таксама з’яўляецца вядомай італьянскай актрысай.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads