Канье Уэст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канье Амары Уэст (англ.: Kanye Omari West; нар. 8 чэрвеня 1977[2][3][…], Атланта) — амерыканскі музычны прадзюсар і рэпер, шматразовы атрымальнік узнагарод «Грэмі». Таксама гукарэжысёр[6], былы мільярдэр[7] і дызайнер. Мае ўласны лэйбл «GOOD Music». Талісман і гандлёвая марка Уэста — плюшавы мішка, выявы якога была на вокладках трох яго альбомаў. Вырас у Чыкага, з юнасцтва быў звязаны з музыкай. У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў стаў вядомы як прадзюсар, прыняўшы ўдзел у стварэнні хітоў для такіх выканаўцаў, як Jay-Z, Ludacris, Таліб Квелі і Аліша Кіз. Кінуўшы навучанне ва ўніверсітэце, каб засяродзіцца на музыцы, ён вырашыў стаць рэперам, выпусціў дэбютны альбом The College Dropout у 2004 годзе.
Канье Уэст вядомы сваімі прамымі выказваннямі на розных цырымоніях і ў сацыяльных медыя, што не раз прыводзіла да скандалаў. У 2020-х гадах шэраг кампаній разарваў з ім свае кантракты, а YouTube, Spotify і некаторыя краіны падверглі цэнзуры яго творчасць з прычыны радыкальна антысеміцкіх поглядаў Канье: ён адмаўляе Халакост, называе сябе і членаў сваёй музычнай групы «нацыстамі», рэспектуе Гітлеру, выпускае песні з нацысцкім, расісцкім і антысеміцкім зместам і заяўляе, што ў яго праблемах вінаватыя «сіяністы» і «падпольная яўрэйская мафія». Як дызайнер ён працаваў з такімі кампаніямі, як Nike і Louis Vuitton, а ў 2013 годзе запусціў сумесна з Adidas лінію адзення Yeezy. Ён таксама заснаваў лэйбл GOOD Music і крэатыўнае агенцтва DONDA. У 2014 годзе ажаніўся з зоркай рэаліці-шоў і мадэллю Кім Кардаш’ян.
Канье Уэст атрымаў прызнанне крытыкаў і быў неаднаразова названы адным з найвялікшых артыстаў XXI стагоддзя. Ён увайшоў у лік самых прадаваных артыстаў, сумарны аб’ём продажу яго альбомаў і сінглаў у лічбавым фармаце і на фізічных носьбітах перавысіў 121 мільён асобнікаў. Уэст выйграў 24 прэміі «Грэмі», такім чынам ён адзін з рэкардсменаў па колькасці выйграных намінацый і рэкардсмен сярод хіп-хоп-музыкаў, а таксама артыстаў свайго ўзросту. Яго альбомы былі ўключаны ў розныя спісы лепшых альбомаў, уключаючы спіс 500 найвялікшых альбомаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone. Ён некалькі разоў быў прадстаўлены ў розных спісах часопіса Forbes і двойчы — у штогадовым спісе 100 самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time. У 2019 годзе ўвайшоў у спіс самых высокааплатных музыкаў паводле версіі часопіса Forbes. Заробленая сума склала $150 млн[8], гэта другое месца ў рэйтынгу. У 2020 годзе Forbes паставіў Канье Уэста з прыбыткам $170 млн на другое месца ў рэйтынгу самых высокааплатных знакамітасцяў[9]. Па паведамленні Bloomberg, багацце Канье Уэста на 2021 год ацэньвалася ў $6,6 млрд і вялікая частка капіталу прыпадала на брэнд Yeezy[10].
Remove ads
Музычная кар’ера
26 сакавіка 2025 года Уэст пад імем «Ye» выпусціў на стрымінгавых платформах альбом «WW3», папярэдне разагрэўшы цікавасць слухачоў анонсамі ад Дэйва Бланса і Эдзіна Роса[11]. Праз тыдзень DJ Akademiks абвясціў, што Уэст рыхтуе да выхаду «WW3» — сумесны праект з Блансам[12]. Гэта адбылося толькі праз некалькі дзён пасля інтэрв’ю, у якім Уэст выступіў у натхнёнай Ку-клукс-кланам чорнай вопратцы і зрабіў шэраг новых скандальных заяў[13][14]. 21 красавіка Уэст змяніў назву альбома на «Cuck», а ў наступныя тыдні выпусціў сінглы «Cousins» і «Heil Hitler»[15].
Remove ads
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- The College Dropout (2004)
- Late Registration (2005)
- Graduation (2007)
- 808s & Heartbreak (2008)
- My Beautiful Dark Twisted Fantasy (2010)
- Yeezus (2013)
- The Life of Pablo (2016)
- Ye (2018)
- Jesus Is King (2019)
- Donda (2021)
- Donda 2 (2022)
- Bully (2025)
Альбомы ў суаўтарстве
- Watch the Throne (2011) (разам з Jay-Z)
- Kids See Ghosts (2018) (разам з Kid Cudi, як дуэт Kids See Ghosts)
- Vultures 1 (2024) (разам з Ty Dolla Sign, як дуэт ¥$)
- Vultures 2 (2024) (разам з Ty Dolla Sign, як дуэт ¥$)
- Never Stop (2025) (міні-альбом, разам з King Combs)
Кампіляцыі
- Cruel Summer (2012) (альбом-кампіляцыя артыстаў заснаванага Уэстам лэйбла GOOD Music)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
