Канюшына няпэўная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Канюшына няпэўная
Remove ads

Канюшына няпэўная[1] (Trifolium dubium) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя Ісландыі), а таксама ў Марока, Тунісе, Турцыі, Кіпры, Ізраілі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 10-40 см даўжынёй, ад голай да рэдка апушанай. Сцёблы тонкія, слабыя, палеглыя. Лісце 3-лісточкавае; лісточкі зваротнаяйкападобныя, 5-10 (12) × 3-8 мм. Кветкі светла-жоўтыя, па 5-15 (20) у галоўках; галоўкі дробныя, да 6 мм у дыяметры. Чашачка ≈ 2 мм. Вяночак 3-4 мм, гладкі, вярхушка вострая. Бабы даўгаватыя, 1.5-2 мм, кароткадзюбыя. Насеніне бледна-карычневае, шарападобнае[2].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе (уся акрамя Ісландыі), Паўночнай Афрыкі: Марока, Туніс, і ў Азіі: Турцыя, Кіпр, Ізраіль; натуралізаваны або культывуецца ў некаторых іншых частках свету.

Ва Украіне расце на лугах, у далінах, на спадзістых схілах — у лясных раёнах і лесастэпе, рассеяна; у стэпе і Крыму (каля Ялты і Сімферопальскага раёна, с. Красналісся, зрэдку.

Класіфікацыя

Від Канюшына няпэўная уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына няпэўная
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. 2 350 экз.
  2. efloras.org. (англ.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads