Капліца-пахавальня Паўла Равы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Паўла Равы — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з мадэрнавай капліцай. Пабудавана ў 1855 годзе для біскуп-наміната Паўла Равы, пра што сведчыць металічная мемарыяльная пліта над уваходам.
Remove ads
Архітэктура


Помнік архітэктуры позняга класіцызму (ампіру). Цагляная капліца вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад прарэзаны арачным уваходным праёмам, крапаваны пілястрамі і паўкалонкамі паміж імі, завершаны 4-ступеньчатым франтонам. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзаны паўкруглымі люкарнамі. Зала перакрыта скляпеннем.
Гл. таксама
Літаратура
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 226. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца-пахавальня Паўла Равы
- Капліца-пахавальня Паўла Равы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads