Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Святой Праведнай Ганны (Лыцавічы)map
Remove ads

Капліца Святой Праведнай Ганны — праваслаўная капліца ў аг. Лыцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Свята-Успенскай царквы ў в. Спягла.

Хуткія факты Капліца Святой Праведнай Ганны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Ні ў Чурлёнах, ні ў Лыцавічах раней ніколі царквы не было. Сродкі на будаўніцтва вернікі збіралі талакой, асабліва дапамагала армянская дыяспара, у прыватнасці сям’я бізнесмена Самвела Авецяна[1]. Будавалася з цэглы, з 2009 па 2012 гады, па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Асвечана 26 лістапада 2012 года вікарыем Мінскай епархіі, уладыкай Веньямінам[2][3].

Архітэктура

Thumb

Крыжападобнае ў плане збудаванне з падоўжана-восевай кампазіцыяй: паслядоўна размешчаны прытвор, квадратны ў плане цэнтральны аб’ём і прамавугольная алтарная частка. У завяршэнні даха — цыліндрычны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 падпорных слупах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads