Капібара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капіба́ра (гуар.: kapiÿva), або вадасві́нка (Hydrochoerus hydrochaeris) — самы вялікі сучасны грызун[1], належыць да сямейства свінкавых. Некаторыя аўтары адносяць капібару да монатыповага сямейства вадасвінкавых (Hydrochoeridae)[2]. Капібара — траваедная жывёла з вельмі масіўным целаскладам (вага можа даходзіць да 65 кг), якая вядзе паўводны спосаб жыцця і пражывае ў Паўднёвай Амерыцы.
Remove ads
Апісанне

Самы буйны з сучасных грызуноў — даўжыня цела 100—130 см, вышыня ў карку каля 50 см, маса да 60 кг і больш. Укрыта рэдкімі, доўгімі (да 10 см) і грубымі валасамі. Спіна рыжавата-бурая або шараватая, бруха жаўтавата-бурае. Канечнасці доўгія, галава выцягнутая, спераду тупая. Паміж пальцамі няпоўныя плавальныя перапонкі.
Remove ads
Пашырэнне

Пашырана ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Жыве на берагах вадаёмаў і на балотах у трапічных лясах.
Аб'ект промыслу (мяса, скура). Добра прыручаецца, ёсць спробы зрабіць свойскай. Колькасць скарачаецца.
Асаблівасці біялогіі

Вядзе паўводны спосаб жыцця, добра плавае і нырае. Жыве групамі. Корміцца прыбярэжнай і воднай расліннасцю.

Раз у год нараджае 2—8 дзіцянят.
Літаратура
- Вадасвінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads