Карагана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карагана
Remove ads

Карага́на[2], Акацыя[3] (Caragána) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае каля 80 відаў (90 відаў[4]). Пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 15 відаў і форм.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад кіргізскай народнай назвы. Кара — чорны, гана — вуха; ад назвы чарнавух лісіц, якія жывуць у зарасніках кустовай дзеразы або чылігі (Caragana frutex).

Батанічнае апісанне

Лістападныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—7 м. Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыстае, з 2—10 парамі суцэльных лісточкаў. Чаранкі і прылісткі некаторых відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, звычайна жоўтыя або залаціста-жоўтыя. Плод — струк.

Выкарыстанне

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Напісанне Карагана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 43.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Caragana Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads