Каралеўскі палац (Амстэрдам)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскі палац (нідэрл.: Koninklijk Paleis) — былая амстэрдамская ратуша, цяпер адзін з трох палацаў у Нідэрландах, якія знаходзяцца ў распараджэнні манарха.

Будынак пабудавана ў 1655 годзе па праекце Якаба ван Кампена, натхнёнага рымскай архітэктурай (галандскі класіцызм). Класічныя формы і раскоша ўнутраных інтэр'ераў па задуме стваральнікаў падкрэслівае веліч Амстэрдама. Палац размешчаны на плошчы Дам.
Для будаўніцтва палаца быў закладзены магутны падмурак з 13.659 драўляных паль, а сцены збудаваны з жоўтага пясчаніка, прывезенага з Германіі. Тры паверхі вянчае купал з флюгерам у выглядзе марскога судна. Унутранае аздабленне выраблена з дапамогай мармуру. Цэнтральная зала мае памеры 36х18 м і вышыню 27,5 м; на поле намаляваны паўшар'і Землі.
Палац быў пабудаваны ў эпоху Рэспублікі і выкарыстоўваўся як ратуша да 1808 года, пасля чаго ў ім знаходзілася рэзідэнцыя Луі Банапарта. Пасля палац быў перададзены ў вядзенне Аранскага каралеўскага дому, а ў 1935 годзе дзяржава выкупіла Каралеўскі палац у сваю казну.
У шматлікіх залах і галерэях палаца выстаўлены карціны галандскіх мастакоў — Рэмбрандта, Говерта Флінка, Якаба Ёрданса, Яна Лівенса і Фердынанда Боля. Менавіта для новай ратушы Рэмбрандт выканаў самае буйнамаштабнае сваё палатно, «Змова Юлія Цывіліса», якое было адпрэчана і заменена кампазіцыяй Говерта Флінка, якую той не паспеў скончыць па прычыне смерці. За 48 гульдэнаў кампазіцыю скончыў жывапісец Юрген Овенс.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўскі палац (Амстэрдам)
- Афіцыйны сайт палаца Архівавана 4 мая 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads