Людовік I Банапарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людо́вік (Луі́джы, Луі́) Банапа́рт (італ.: Luigi Buonaparte, фр.: Louis Bonaparte; 2 верасня 1778, Аяча, Францыя — 25 ліпеня 1846, Ліворна, Вялікае герцагства Тасканскае) — адзін з братоў Напалеона I, бацька Напалеона III.
З 5 чэрвеня 1806 па 1 ліпеня 1810 года — кароль васальнага ў адносінах да Французскай імперыі каралеўства Галандыя пад імем Людовіка I (нідэрл.: Lodewijk I van Holland). Быў досыць папулярным сярод галандцаў, дапамагаў народу падчас паводак, вучыў нідэрландскую мову, хоць гаварыў з пацешнымі памылкамі (так, свой тытул ён вымаўляў як нідэрл.: Konijn van 'Olland — «аландскі трус»). У 1808 годзе заснаваў Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і прыгожых мастацтваў (цяпер Каралеўская Нідэрландская акадэмія навук). У 1810 годзе па распараджэнні брата адрокся ад прастола на карысць малалетняга сына, а яшчэ праз чатыры дні тэрыторыя галандскага каралеўства была анексавана Францыяй.
Наўзамен Людовік атрымаў ад брата тытул графа дэ Сен-Лё (comte de Saint-Leu) і стаў кіраўніком вялікага герцагства Клевэ-Юліх-Берг, якое фармальна ўзначальваў яго сын.
4 студзеня 1802 года ажаніўся з Гартэнзіяй Багарнэ, падчаркай Напалеона (дачкой імператрыцы Жазэфіны ад першага шлюбу). Шлюб быў складзены па загадзе імператара, а самі муж і жонка не адчувалі адзін да аднаго пяшчотных пачуццяў; пасля выгнання з Галандыі яны разыйшліся. У іх нарадзілася тры сыны:
- Напалеон Луі Шарль (1802—1807);
- Напалеон Луі (1804—1831), кароль Галандыі Людовік II, насіў таксама тытул вялікага герцага Клевэ-Бергскага;
- Шарль Луі Напалеон (1808—1873) стаў прэзідэнтам Французскай рэспублікі, а затым — імператарам пад імем Напалеона III.
Пасля ў Гартэнзіі нарадзілася яшчэ адно (пазашлюбнае) дзіця — Шарль дэ Марні. Па некаторых даных, і Напалеон III мог быць сынам не Людовіка Банапарта.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads