Каралеўства Ірак (мандат Вялікабрытаніі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўства Ірак пад мандатам Вялікабрытаніі (араб. الانتداب البريطاني على العراق Al-Antidab Al-Britaniy 'Ala Al-'Iraq) — падмандатная тэрыторыя Лігі Нацый класа «A», створаная згодна з артыкулам 22 Версальскага дагавора пасля падзелу Асманскай імперыі у адпаведнасці з Севрскім мірным дагаворам 10 жніўня 1920 г. У адпаведнасці з рашэннем канферэнцыі ў Сан-Рэма 25 красавіка 1920 г., кіраванне гэтай тэрыторыяй было даверана Вялікабрытаніі. У 1921 г. англічане стварылі на падкантрольнай тэрыторыі Каралеўства Ірак. У 1932 г. Ірак стаў суверэннай незалежнай дзяржавай і быў прыняты ў Лігу Нацый.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads