Каранёўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каранё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асінаўшчына 2.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Карані. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Сольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Беразнякі, Васюкі, Гавуці і Лубянка)[1]. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада Смаргонь уключаны вёскі Карналінка і Мінкі[2]. 29 ліпеня 1997 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асінаўшчына-2. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялкоўшчынскага сельсавета (22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені, Хвецавічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2623 чалавекі[4], з іх 92,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,8 % — палякі, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 год — 2425 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads