Карапузікі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карапузікі
Remove ads

Карапу́зікі[1] (Histeridae) — сямейства жукоў, якое ўключае больш за 3500 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня ад 1 да 25 мм, але звычайна іх памеры не перавышаюць 10 мм. Цела моцна склерытызаванае, шчыльнае, пукатае, авальнае або амаль круглае, радзей цыліндрычнае або плоскае. Афарбоўка, чорная, бурая, часта з металічным бляскам. Вусікі каленчатыя, з доўгім асцюком, 6-7-сегментным жгутком і шчыльнай булавой. Галава цесна прылягае да пярэднегрудзей, звычайна можа ўцягвацца. Надкрылы ўкарочаныя, нярэдка з чырвонымі і жоўтымі плямкамі. Шчыток маленькіх памераў, часам нават незаўважны. Брушка з пяццю свабоднымі стэрнітамі. Тазікі расстаўленыя, асабліва шырока — заднія. Ногі капальныя, шчыльна прыціскаюцца да цела (так робяць пры небяспецы). Формула лапак 5-5-5 (за выключэннем рода Acritus і блізкіх родаў, у якіх заднія лапкі чатырох-сегментныя).

Remove ads

Пашырэнне

Пашыраны пераважна ў трапічных зонах. У беларускай фауне сустракаецца 61 від, 20 родаў.

Асаблівасці біялогіі

Жукі і лічынкі, як правіла драпежнікі, і кормяцца пераважна лічынкамі іншых насякомых.

Большасць карапузікаў жывуць у мерцвячыне, гноі, у загнілых раслінных рэштках, многія — у хадах насякомых пад карой і ў драўніне, некаторыя — у гнёздах птушак і сысуноў або ў мурашніках. Насякомыя з родаў Hister, Saprinus трапляюцца ў жылых памяшканнях, складах, знішчаюць лічынак шкоднікаў харчовых прадуктаў.

Зноскі

  1. Напісанне Карапузікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.55

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads