Карасор (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карасор (возера)map
Remove ads

Карасо́р (каз.: Қарасор) — горка-салёнае возера ў Каркаралінскім раёне Карагадзінскай вобласці Казахстана, ва ўсходняй частцы Казахскага драбнасопачніка, за 140 км у напрамку на ўсход ад горада Караганда[1], за 45 км на поўнач ад горада Каркаралінск[1], за 4 км ад сяла Каянды[1].

Хуткія факты Карасор, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 155[2] км² (вагаецца да 250 км²)[2]. Даўжыня возера 43,5 км, найбольшая шырыня 7,3 км. Глыбіні да 5[2] м (да 2,5 м, сезонныя ваганні да 0,5 м[1]). Аб’ём вады 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 8740[2] км². Берагі возера высокія, месцамі пакатыя, пясчана-галечныя, гліністыя, пясчаныя, месцамі скалістыя. На скалістых участках вышыня берагоў дасягае 25[1] м. На возеры два востравы — Жумырткалы і Аралтабэ. У возера ўпадаюць 14 рэк і ручаёў, у тым ліку рэкі Карасу і Талды. Дно возера высцілае іл з утрыманнем серавадароду. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.

Рапа і іл з возера выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.

Remove ads

Зноскі

  1. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads