Карасёва (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.

Хуткія факты Карасёва, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,15 (0,121[3], 0,126[4]) км². Даўжыня 0,5 (0,54[2][4])км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31[2][4]) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,8[2] м, сярэдняя — 2,2[4] м. Аб’ём вады каля 0,28[2] млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя[2]. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads