Карасёва (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карасё́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нерайшанка, за 23 км у напрамку на ўсход ад горада Сянно, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Нярэйша.
Плошча паверхні возера 0,15 (0,121[3], 0,126[4]) км². Даўжыня 0,5 (0,54[2][4])км, найбольшая шырыня 0,39 (0,31[2][4]) км, даўжыня берагавой лініі 1,28 (1,45[2]) км. Найбольшая глыбіня 3,8[2] м, сярэдняя — 2,2[4] м. Аб’ём вады каля 0,28[2] млн м³.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 4—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна пясчаныя[2]. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у Нерайшанку.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-36-37. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads