Каратканожка лясная

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Каратканожка лясная
Remove ads

Караткано́жка лясная[1] (Brachypodium sylvaticum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая цёмна-зялёная расліна вышынёй 60—100[1] см. Утварае дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, апушанае ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае, шурпатае на похвах. Суквецце — рэдкі, паніклы колас. Каласкі складаюцца з 6—15[1] кветак. На ніжняй кветкавай лускавінцы маецца тоўсты сагнуты асцюк даўжынёй 7—13[1] мм. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф[2]. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле. Цвіце ў ліпеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Коротконожка лесная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads