Каратканожка перыстая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Каратканожка перыстая
Remove ads

Караткано́жка перыстая[1] (Brachypodium pinnatum) — від кветкавых раслін роду Каратканожка (Brachypodium) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая светла-зялёная расліна вышынёй да 100—125[1] см, з доўгім паўзучым, укрытым лускавінкамі карэнішчам і моцным голым, апушаным у вузлах сцяблом. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, ланцэтнай формы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае, апушанае. Суквеццеколас. Кветкавыя каласкі жоўта-зялёнага колеру, з 8—24[1] кветак. Ніжняя кветкавая лускавінка з моцным асцюком даўжынёй 3—4,5[1] мм. Плодзярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока, Туніс)[2]. Заносны від у іншых рэгіёнах[2].

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі і Данецкай вобласці Украіны[3].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Коротконожка перистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads