Карзюкі

колішняя вёска, з 1972 года ў складзе Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia

Карзюкіmap
Remove ads

Карзюкі́ — колішняя вёска на правым беразе Свіслачы, з 1972 года ў складзе Мінска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Карзюкі пасля зносу, 2019 г.

Упершыню згадваецца ў 1600 годзе. У XVIII — XIX стагоддзях належала Прушыскім[1]. У 1791 годзе вёска маёнткаў Новы Двор і Лошыца. У 1800, 1815 гадах вёска, шляхецкая ўласнасць С. Прушынскага, 22 двары, 84 жыхары. У 1858 годзе ўласнасць Я. Прушынскага[2].

Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета; 49 двароў, 318 жыхароў (1917)[3]. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3].

У 1972 годзе тэрыторыя вёскі ўключаная ў межы горада Мінска. Вясковая забудова знесеная ў 2018 годзе, месцілася па вуліцы Карзюкі.

Remove ads

Вядомыя асобы

  • Марыя Зінкевіч (1924—2010) — беларуская акцёрка. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).

Цікавыя факты

Вёсцы Карзюкі прысвечаны верш Янкі Купалы «Над Свіслачай. У Карзюках» (1911—1912), які выйшаў у зборніку «Шляхам жыцця»[4].

Зноскі

  1. Беларускі архіў вуснай гісторыі. Карзюкі(недаступная спасылка). nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017.
  2. Над Сьвіслачай. У Карзюках(недаступная спасылка). Родныя вобразы. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads